Да Дня Беларускага пісьменства!...

02.09.2023

Ужо традыцыйным стала святкаванне Дня беларускага пiсьменства  ў Лапацінскай сярэдняй школе. 2 верасня 2023 г. вучнi 10 класа правялi гульню-падарожжа "Па старонках мiнулага роднага краю".

Падчас правядзення мерапрыемства дзецi паказалi  сябе знаўцамі мовы, традыцый, культуры сваёй краiны i яе мiнулага. Кожны беларус - патрыёт сваёй Радзiмы.

І.У.Кавальчук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры