“Мой родны край, цябе люблю я!”...

15.04.2023

15 красавіка, у чарговы шосты школьны дзень, у нашай школе адбылася гульня-віктарына для вучняў 5-7 класаў “Мой родны край, цябе люблю я!”. Ужо па назве мерапрыемства вучні здагадаліся, што размова будзе ісці пра наш родны край — нашу Беларусь.

Гульня складалася з некалькіх этапаў, заданні якіх былі вельмі рознымі. Гэта і аднаўленне ў памяці гісторыі нашай краіны, і пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, і размова пра асаблівасці роднай беларускай мовы. Звярнуліся мы і да вуснай народнай творчасці! На адным з этапаў гульні вучні адгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі. 

Вучні вельмі актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх этапах гульні, у чарговы раз даказваючы, што кожны грамадзянін Беларусі — сапраўдны патрыёт!

О.В.Кос, педагог-арганізатар