Да Міжнароднага дня роднай мовы...

20.02.2023

З мэтай далучэння вучняў да багацця беларускай мовы і культуры беларускага народа, выхавання патрыятызму і грамадзянскасці, любові да Радзімы 20 лютага ў Лапацінскай СШ адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Гучы, мілагучная, родная мова!". Падчас мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, беларускія песні. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсе "Фразеалагізмы ў малюнках". У сценах школы гучала беларуская мова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць. Мерапрыемства паспрыяла з’яўленню ў вучняў жадання не толькі гаварыць па-беларуску, але так і думаць.

І.Ў. Кавальчук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры