Тыдзень роднай мовы...

26.09.2022

З 19 верасня па 23 верасня ў нашай школе прайшоў Тыдзень роднай мовы пад назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова!”  Кожны дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі. У першы дзень тыдня праходзіла акцыя “ Размаўляй са мной па-беларуску” ,выкананне песень на беларускай мове “Мова родная-мова модная”, стваранне віншавальных паштовак “ Пажаданні роднай мове”.

Вельмі цікава для вучняў 5-6 класаў  прайшла гульня “ Фальклор-фальклор-душа народа”.

Конкурс творчых работ “ За што  я люблю сваю родную зямлю “ прайшоў сярод навучэнцаў 8-11 класаў . 

Апошні дзень Тыдня роднай мовы быў прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Танка. Вусны часопіс “ Чытаем разам Максіма Танка” прйшоў вельмі цікава.  На гэтым мерапрыемстве  гучалі вершы паэта на розную тэматыку.

І.У.Кавальчук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры