Дзень роднай мовы!...

22.02.2022

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа,бо няма народа без мовы, як няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы , каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнстайнасць.

Традыцыйна Свята роднай мовы адзначаецца і ў нашай школе. Гэты дзень прайшоў пад дэвізам “Любі, ведай, шануй роднае слова!” Вучні актыўна ўдзельнічалі  ў разнастайных мерапрыемствах. У гэты дзень у школе гучала беларуская мова, пісаліся дыктоўкі, гучалі выказванні беларускіх пісьменнікаў і паэтаў аб роднай мове.

Сярод вучняў 5-8 класаў быў праведзены КВЗ “Любі, ведай,  шануй роднае слова!”. На мерапрыемстве гучалі вершы, прыказкі, прымаўкі, загадкі.

 У фае шолы была арганізавана прэзентацыя кніг пісьменнікаў- юбіляраў ” Да роднага слова крок зрабі”, выстава прадметаў хатняга побыту “Бабуліна хатка”, інфармацыйны стэнд , дзе была размешчана інфармацыя аб роднай мове, а таксама выстава  фоторабот вучняў “Зямля пад белымі крыламі”.  

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кавальчук І.У.