Міжнародны Дзень роднай мовы!

21.2.2014

21 лютага ў школе адбылося свята, прысвечанае  Міжнароднаму дню роднай мовы. Увесь дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі. Сярод вучняў старэйшых класаў прайшла віктарына “Ведай, шануй, любі роднае слова”, дзе вучні паказалі сваё майстэрства  валодання беларускай мовай. У гэты ж дзень на перапынках гучалі песні беларускіх выканаўцаў аб роднай мове . Вучні чыталі ўласныя вершы , прысвечаныя роднай мове.