З ДНЁМ НАСТАЎНІКА ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!...

03.10.2015

Сардэчна віншуем Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

         У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца сказаць настаўнікам і выхавальнікам,  кіраўнікам педагагічных калектываў, усім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей.

         Ад вашай мабільнасці, з’яднанасці і перакананасці ў правільным выбары залежыць будучае. Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы.