ЧАРНОБЫЛЬ СТУКАЕЦЦА Ў СЭРЦЫ!...

02.05.2016

   26 красавіка, у дзень чарговай гадавіны на Чарнобыльскай АЭС, прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Чанобыль стукаецца ў нашым сэрцы". Споўнілася 30 гадоў з моманту аварыі. Чорная гадавіна трагедыі, якую не святкуюць, але якую памятаюць.

     Насілле над прыродай, яе разбурэнне не толькі не спыняецца, а нават паглыбляецца. Антрапагеннае ўздзеянне карэнным чынам змяніла аблічча Зямлі. Наша планета хварэе і яе хвароба - наступствы экалагічнай бязграматнасці  Чалавека.