135-годдзю Я. Коласа...

06.11.2017

     4 лістапада на базе музея Якуба Коласа  ( вёска Пінкавічы) праходзіла свята , прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння вялікага песняра Беларусі Якуба Коласа.

      На гэтае свята былі запрошаны шматлікія госці: паэт Анатоль Шушко , які падзяліўся сваімі ўспамінамі пра Якуба Коласа , прачытаў свае вершы, прысвечаныя  беларускаму паэту.  Былі запрошаны ўнукі былых вучняў    Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча, якія таксама падзяліліся сваімі ўспамінамі.

     Нам таксама пашчасціла пабываць на гэтым свяце. Але мы прыехалі са сваімі падарункамі. Вучаніца 8 класа Ганна Бабінец выканала песню на словы Якуба Коласа “ Мой родны кут” , а вучніцы  7 класа Ганна Місюціна, 8 класа Лізавета Місюціна, прачыталі ўрывак з трылогіі ” На ростанях” і верш “Каханне” .  Децям спадабалася свята , таму што тут яшчэ прысутнічалі і вучні з іншых школ :  Стытычаўскай сярэдняй шолы і Плешчыцкай сярэдняй школы , якія таксама выконвалі творы Якуба Коласа. 

     Асабліва дзецям спадабаліся ласункі, якімі частавлі іх. Гэта былі пірагі, прыгатаваныя ў хатніх умовах. 

     Свята ўдалося на славу!                         

Класны ріраўнік Н.У. Кулініч